{:be}Авіякампаніі “Украіна-Аэроальянс” забаранілі палёты

{:be}

Дзяржавіяслужба Украіны з 5 кастрычніка прыпыніла дзеянне сертыфіката эксплуатанта авіякампаніі “Украіна-Аэроальянс” пасля катастрофы грузавога Ан-12БК пад Львовам.

“Загадам дзяржаўнай авіяцыйнай службы Украіны 4 кастрычніка 2019 года № 1334 спынена з 00:00 5 кастрычніка 2019 г. дзеянне сертыфіката эксплуатанта прыватнага акцыянернага таварыства “Авіякампанія “Украіна-Аэроальянс”, — пазначана ў паведамленні.

Як адзначаецца, загад выдадзены на падставе рашэння пастаянна дзеючай Камісіі па пытаннях сертыфікацыі эксплуатантаў, арганізацый па ТО і ПЛГ, распрацоўшчыкаў і вытворцаў авіятэхнікі, навучальных устаноў па падрыхтоўцы лётнага складу на Украіне, лётнага і тэхнічнага персаналу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *