{:be}Авіякампанія “Атран” атрымала другі самалёт Boeing 737-800BCF

{:be}

Расейская грузавая авіякампанія “Атран” (уваходзіць у групу кампаній “Волга-Днепр”) папоўніла свой парк другім самалётам Boeing 737-800BCF. Борт з рэгістрацыйным нумарам VQ-BFT прыбыў у маскоўскі аэрапорт Дамадзедава ў пачатку кастрычніка.

Самалёт стаў апошнім з двух Boeing 737-800BCF, якія перавозчык узяў у аперацыйны лізінг ў GECAS. Раней, да канвертавання ў транспартны варыянт, гэты борт з рэгістрацыйным нумарам YL-PSC эксплуатавала збанкрутавалая у 2018 г. латвійская авіякампанія Primera Air Nordic.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *