{:be}Найбуйнейшы расейскі грузавы авіяперавозчык пачаў рэструктурызацыю

{:be}

Найбуйнейшы расейскі грузавы авіяперавозчык — група “Волга-Днепр”, куды ўваходзяць авіякампаніі AirBridgeCargo, “Волга-Днепр” і “Атран”, абвясціла аб рэструктурызацыі сваёй дзейнасці. Прычынай такога кроку называецца страта прыбытковасці бізнесу, звязаная са зніжэннем аб’ёмаў сусветнага рынку грузавых авіяперавозак, лішкам правазных ёмістасцяў і аперацыйнымі праблемамі.

У “Волга-Днепр” паведамілі, што гэтыя абставіны “не дазволілі кампаніям ўнутры групы захаваць рэнтабельнасць” па выніках першага паўгоддзя бягучага года. За шэсць месяцаў 2019 г. грузаабарот трох авіякампаній скараціўся на 6%, да 2,6 млн ткм, што, па інфармацыі кампаніі, ніжэй чаканняў і бюджэтных паказчыкаў на 20%.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *