{:be}Запуск CargoLogic Germany адкладзены

{:be}

Пачатак палётаў нямецкага грузавога авіяперавозчыка CargoLogic Germany (CLG), афіліраванага з расейскай авіяцыйнай групай “Волга-Днепр”, адкладаецца. Як паведамляе выданне airliners.de, кампанія да гэтага часу не атрымала сертыфікат эксплуатанта Ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Германіі (Luftfahrt-Bundesamt, LBA).

Нагадаем, што CLG падала заяўку на атрыманне сертыфіката эксплуатанта яшчэ ў мінулым годзе. Як адзначыў прадстаўнік перавозчыка ў размове з airliners.de на дадзены момант з LBA вядуцца канструктыўныя перамовы, канкрэтную дату атрымання сертыфікацыі пакуль назваць нельга. У LBA выданню адказалі, што рэгулятар не каментуе бягучыя працэдуры адабрэння.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *